Знікненне ўнікальнага майстэрства вырабу пастуховых дудачак раскрывае дакументальны фільм "Летапісу"

06.10.2016

Працягваецца анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно “BELARUSDOCS”. Сёння ў праграме – фільм Юрыя Цімафеева “Дудар”. У кароткаметражнай карціне аўтар звяртаецца да тэмы сыходу ў мінулае традыцыйнай спадчыны, але робіць гэта нетыпова для студыі дакументальнага кіно “Летапіс”. Як стаць удзельнікам фестывалю і якія яго мэты расказвае аўтар ідэі і каардынатар Алесь Лапо.

Фота: кадр з фільма "Дудар"