"Звярыныя гісторыі" па п'есе Дона Нігра: расійскі рэжысёр ставіць прэм'еру на коласаўскай сцэне

26.05.2021

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ‒ прэм'ера.  Коласаўскі тэатр пачынае адкрываць для сябе творчасць Дона Нігра. Спектакль “Звярыныя апавяданні” ўвасабляе на камернай сцэне малады расійскі рэжысёр Аляксей Шаўлоў.  Ён жа аўтар сцэнаграфіі і музычнага афармлення. 

Спектакль  складаецца з 11-ці міні-п'ес. Дасціпны тэкст дазваляе рэжысёру і акцёрам рэалізаваць бясконцыя магчымасці  інтэрпрэтацый. “Звярыныя гісторыі” нагадваюць вядомыя ўсім з дзяцінства казкі пра жывёл. Вострыя, трапныя сітуацыі дазваляюць гледачам убачыць, як жывёлы ператвараюцца ў людзей, якія потым губляюць чалавечае аблічча. П'есы Дона Нігра павядаюць пра чалавека ў традыцыях сур'ёзнай, глыбокай, псіхалагічнай драматургіі. Расказвае рэжысёр Аляксей Шаўлоў.

Пастаноўка на коласаўскай  сцэне ‒ гэта дэбют рэжысёра Аляксея Шаўлова ў Беларусі. У 2014-м годзе ён акончыў Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва, у 2016-м  ‒ магістратуру школы-студыі Маскоўскага мастацкага тэатра.  Паставіў шэраг спектакляў у Пензе, Казані, Маскве.

Фота: facebook.com/kolasauskiteatr