«Зямля – наш агульны дом»

03.06.2026 

У Музеі прыроды і экалогіі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачала сваю працу фотавыстава «Зямля – наш агульны дом». Яна прымеркавана да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 5 чэрвеня. З некаторымі работамі экспазіцыі пазнаёміў аўтар выставы, фатограф Сяргей Плыткевіч.