26.03.2019
5-7 красавіка ў Полацку ўпершыню адбудзецца тэатральны фестываль "Уmoўno". У аснове назвы падзеі – старажытнагрэчаскае слова mono (адзін). Яно ўказвае на тое, што гэта фестываль монаспектакляў. На працягу трох дзён гледачы ўбачаць сем пастановак з Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі і Эстоніі. Пра тое, як з’явілася ідэя мерапрыемства, распавядае адна з яго арганізатараў, удзельніца народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі звяз” Алена Ізергіна.
Фота: vk.com