05.09.2019
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга сёння накіроўваецца на свята камернай і духоўнай музыкі “Тураў-2019”. Калектыў падрыхтаваў насычаную праграму. Апоўдні ў Жыткавіцкай дзіцячай школе мастацтваў імя Уладзіміра Будніка пройдзе майстар-клас прафесара Міхаіла Фінберга і канцэрт “Падарунак творчай моладзі”. Запланавана сустрэча маэстра з жыхарамі Турава і творчай інтэлегенцыяй. Таксама ў праграме два канцэрты камернай музыкі - "Тураўскія музычныя сустрэчы" і "Лепшыя джазавыя мелодыі нашай краіны" з удзелам салістаў аркестра. Расказвае Міхаіл Фінберг.
Фота: belta.by