Аркестр Міхаіла Фінберга правядзе свята духоўнай і камернай музыкі ў Тураве

05.09.2019

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга сёння накіроўваецца на свята камернай і духоўнай музыкі “Тураў-2019”. Калектыў падрыхтаваў насычаную праграму. Апоўдні ў Жыткавіцкай дзіцячай школе мастацтваў імя Уладзіміра Будніка пройдзе майстар-клас прафесара Міхаіла Фінберга і канцэрт “Падарунак творчай моладзі”. Запланавана сустрэча маэстра з жыхарамі Турава і творчай інтэлегенцыяй. Таксама ў праграме два канцэрты камернай музыкі - "Тураўскія музычныя сустрэчы" і "Лепшыя джазавыя мелодыі нашай краіны" з удзелам салістаў аркестра. Расказвае Міхаіл Фінберг.

Фота: belta.by