29.01.2020
У выставачнай зале "Лібра" адкрылася выстава "Пясок і кроў", на якой работы іспанскіх мастакоў Франсіска Гоі і Пабла Пікасо. Гэта калекцыя афортаў і літаграфій, што аб'яднаныя адной тэмай – іспанская карыда. Працягвае куратар выставы Дзяніс Барсукоў.
У экспазіцыі – розныя погляды на бой быкоў. Пікасо разглядае гэта відовішча як філасофію перадольвання і бачыць у ім своеасаблівую прыгажосць, Гоя – наадварот, выключна жорсткасць і кроў. На гэту адметнасць звярнула ўвагу госця выставы Вольга Паўліна.
Выстава працягнецца па 5 красавіка. Таксама ў экспазіцыі – фарфор, шкло і бронза 18-19 стст. і творы беларускіх скульптараў.
Фота: facebook.com