Выстава афортаў і літаграфій Пікасо і Гоі на тэму карыды адкрылася ў Мінску

29.01.2020

У выставачнай зале "Лібра" адкрылася выстава "Пясок і кроў", на якой работы іспанскіх мастакоў Франсіска Гоі і Пабла Пікасо. Гэта калекцыя афортаў і літаграфій, што аб'яднаныя адной тэмай – іспанская карыда. Працягвае куратар выставы Дзяніс Барсукоў.

У экспазіцыі  – розныя погляды на бой быкоў. Пікасо разглядае гэта відовішча як філасофію перадольвання і бачыць у ім своеасаблівую прыгажосць, Гоя – наадварот, выключна жорсткасць і кроў. На гэту адметнасць звярнула ўвагу госця выставы Вольга Паўліна.

Выстава працягнецца па 5 красавіка. Таксама ў экспазіцыі – фарфор, шкло і бронза 18-19 стст. і творы беларускіх скульптараў.

Фота: facebook.com