Аднадзённы фестываль візуальнага мастацтва пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі

31.01.2020

Фестываль візуальнага мастацтва "Art is ..." пройдзе 1 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі. Падзею зладзяць упершыню па ініцыятыве Святланы Петушковай.  У праграме – майстар-клас па фатаграфіі. Прысутныя уласнаручна зробяць фотаапарат  з пачка ад  запалак і нават паздымаюць на яго. Таксама будуць сустрэчы, падчас якіх ахвотныя паназіраюць, як прафесійныя майстры малююць карціны і ствараюць скульптуры. 

У планах Святланы Петушковай і кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага  музея – плённае супрацоўніцтва. Акрамя фестывалю, пад аднайменным брэндам зробяць лекторый. У яго рамках мастацтвазнаўцы з Беларусі і замежжа раскрыюць самыя актуальныя тэмы творчага асяроддзя.

Фота: facebook.com