31.01.2020
Фестываль візуальнага мастацтва "Art is ..." пройдзе 1 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі. Падзею зладзяць упершыню па ініцыятыве Святланы Петушковай. У праграме – майстар-клас па фатаграфіі. Прысутныя уласнаручна зробяць фотаапарат з пачка ад запалак і нават паздымаюць на яго. Таксама будуць сустрэчы, падчас якіх ахвотныя паназіраюць, як прафесійныя майстры малююць карціны і ствараюць скульптуры.
У планах Святланы Петушковай і кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея – плённае супрацоўніцтва. Акрамя фестывалю, пад аднайменным брэндам зробяць лекторый. У яго рамках мастацтвазнаўцы з Беларусі і замежжа раскрыюць самыя актуальныя тэмы творчага асяроддзя.
Фота: facebook.com