Новая кніга ігуменні Гаўрыілы знаёміць з гісторыяй Жыровіцкага манастыра

13.02.2020

Сёлета Жыровіцкі манастыр святкуе 500-годдзе. Беларуская Праваслаўная Царква з дзяржавай распрацавала план падзей з нагоды юбілею. У яго межах адбылася презентацыя кнігі ігуменні Гаўрыілы  (Глухавай) "Всерадостное заступление Белой Руси". Выданне знаёміць з гісторыяй манастыра ў розныя часы. Расказвае ігумення Гаўрыіла.

Ігумення Гаўрыіла родам з Жыровіч, сведка многіх падзей манастырскага жыцця апошняга часу. У 1999 годзе выйшла ў свет яе першая кніга пра жыровіцкую святыню. Праца над новым творам стала вынікам гістарычных адкрыццяў апошняга часу ‒ удакладнення даты заснавання манастыра і з'яўлення там цудатворай Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Фота: sb.by