26.07.2020
Выставу адной скульптуры адкрылі ў сталічным Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура. Твор “Партрэт героя” прэзентаваў майстар Аляксандр Шапо. Аўтар прапануе паглядзець на свет скрозь прызму подзвігу. Перад гледачом паўстае стары, якога ніхто не памятае і не пазнае з-за перамен у знешнасці і характары. Герой згубіў свае даспехі, узнагароды, сяброў і нават ворагаў.
Адна з крыніц натхнення аўтара – міф пра пяты подзвіг Геракла. Герой задумаўся, ці патрэбныя яго ўчынкі, ці не дарма ён прыкладаў намаганні. Адказ на паверхні: чалавецтва памятае яго вобраз і атаясамлівае з паняццем "гераізм".
Убачыць выставу аднаго твора можна да 8 жніўня.
Фота: facebook.com