"Партрэт героя" Аляксандра Шапо – выстава адной скульптуры працуе ў сталічным Музеі Заіра Азгура

26.07.2020

Выставу адной скульптуры адкрылі ў сталічным Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура. Твор “Партрэт героя” прэзентаваў майстар Аляксандр Шапо. Аўтар прапануе паглядзець на свет скрозь прызму подзвігу. Перад гледачом паўстае стары, якога ніхто не памятае і не пазнае з-за перамен у знешнасці і характары. Герой згубіў свае даспехі, узнагароды, сяброў і нават ворагаў. 

Адна з крыніц натхнення аўтара – міф пра пяты подзвіг Геракла. Герой задумаўся, ці патрэбныя яго ўчынкі, ці не дарма ён прыкладаў намаганні. Адказ на паверхні: чалавецтва памятае яго вобраз і атаясамлівае з паняццем "гераізм".

Убачыць выставу аднаго твора можна да 8 жніўня.

Фота: facebook.com