30.07.2020
У беларускай сталіцы з'явіцца памятная дошка ў гонар народнага пісьменніка Васіля Быкава. Неўзабаве на мінскім доме па вуліцы Максіма Танка, дзе жыў літаратар, размесціцца мемарыяльная пліта з барэльефам. Мяркуецца, што ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў лістападзе. Расказвае ініцыятар праекта, прэзідэнт дабрачыннага фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл у Швейцарыі Алесь Сапега.
Фота: dneprovec.by