У Мінску з'явіцца памятная дошка ў гонар Васіля Быкава

30.07.2020

У беларускай сталіцы з'явіцца памятная дошка ў гонар народнага пісьменніка Васіля Быкава. Неўзабаве на мінскім доме па вуліцы Максіма Танка, дзе жыў літаратар, размесціцца мемарыяльная пліта з барэльефам. Мяркуецца, што ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў лістападзе. Расказвае ініцыятар праекта, прэзідэнт дабрачыннага фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл у Швейцарыі Алесь Сапега.

Фота: dneprovec.by