11.08.2016
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць выставачны праект “Адысея”. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі Мінскай школы фатаграфіі, якія выкарыстоўваюць у сваёй практыцы метады класічнага чорна-белага фота і разнастайныя працэсы друку, якія прынята называць альтэрнатыўнымі ў адносінах да лічбавай фатаграфіі. Праект-падарожжа заснаваны на вольнай інтэрпрэтацыі матываў і вобразаў эпічнай паэмы Гамэра “Адысея”. Пад такой назвай фатограф Альберт Цэхановіч сабраў аднадумцаў, з якімі зрабіў не адну выставу.
Фота - minsk.carpediem.cd