15.08.2016
Рашэнні прафесійнага журы конкурсу “Лета ў горадзе” і карыстальніцкага галасавання на сайце radiokultura.by будуць адзначаны прызамі. У кожнай катэгорыі - свае Гран-пры. Прафесійнае журы таксама вызначае 1, 2 і 3 месцы. Журы пакідае за сабой права ўводзіць дадатковыя прызы або не называць пераможцу, калі ніводная з работ не адпавядае ўзроўню, умовам і патрабаванням конкурсу.
Работы павінны паказваць культурны летні адпачынак і баўленне вольнага часу ў родным горадзе, мець арыгінальны сюжэт, дэманстраваць нестандартнае творчае мысленне і крэатыўнасць.
Дасылайце фотаздымкі да 31 жніўня на адрас radiokulturaby@gmail.com з тэмай “Фотаконкурс”. Пазначце таксама імя, прозвішча і напішыце невялікі суправаджальны тэкст пра дату, месца і падзею, падчас якой створаны фотаздымкі.
Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу адбудзецца ў першай палове верасня 2016 года. У складзе журы – аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне фатаграфіі, мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі канала “Культура”. Глядацкія сімпатыі вызначаюцца галасаваннем на сайце radiokultura.by.
Фотаконкурс “Лета ў горадзе” мае на мэце папулярызаваць культурны летні адпачынак, развіць мастацкі густ і стымуляваць творчыя здольнасці ў слухачоў, падтрымаць традыцыі фотамастацтва, а таксама далучыць удзельнікаў конкурсу да радыёканала “Культура” сродкамі фотамастацтва.