Галоўны прыз фотаконкурсу “Лета ў горадзе” – планшэт Samsung Galaxy Tab S2

15.08.2016

Рашэнні прафесійнага журы конкурсу “Лета ў горадзе” і карыстальніцкага галасавання на сайце radiokultura.by будуць адзначаны прызамі. У кожнай катэгорыі - свае Гран-пры. Прафесійнае журы таксама вызначае 1, 2 і 3 месцы. Журы пакідае за сабой права ўводзіць дадатковыя прызы або не называць пераможцу, калі ніводная з работ не адпавядае ўзроўню, умовам і патрабаванням конкурсу.

Гран-пры:

Планшэт Samsung Galaxy Tab S2 8.0

 

 

1-е, 2-е, 3-е месцы:

Двухбаковы USB-флэш 32Gb Silicon Power Mobile USB 3.0, microUSB

 

 

Работы павінны паказваць культурны летні адпачынак і баўленне вольнага часу ў родным горадзе, мець арыгінальны сюжэт, дэманстраваць нестандартнае творчае мысленне і крэатыўнасць.

Дасылайце фотаздымкі да 31 жніўня на адрас radiokulturaby@gmail.com з тэмай “Фотаконкурс”. Пазначце таксама імя, прозвішча і напішыце невялікі суправаджальны тэкст пра дату, месца і падзею, падчас якой створаны фотаздымкі.

Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу адбудзецца ў першай палове верасня 2016 года. У складзе журы – аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне фатаграфіі, мастацтвазнаўцы, супрацоўнікі канала “Культура”. Глядацкія сімпатыі вызначаюцца галасаваннем на сайце radiokultura.by.

Фотаконкурс “Лета ў горадзе” мае на мэце папулярызаваць культурны летні адпачынак, развіць мастацкі густ і стымуляваць творчыя здольнасці ў слухачоў, падтрымаць традыцыі фотамастацтва, а таксама далучыць удзельнікаў конкурсу да радыёканала “Культура” сродкамі фотамастацтва.