26.05.2021
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ‒ прэм'ера. Коласаўскі тэатр пачынае адкрываць для сябе творчасць Дона Нігра. Спектакль “Звярыныя апавяданні” ўвасабляе на камернай сцэне малады расійскі рэжысёр Аляксей Шаўлоў. Ён жа аўтар сцэнаграфіі і музычнага афармлення.
Спектакль складаецца з 11-ці міні-п'ес. Дасціпны тэкст дазваляе рэжысёру і акцёрам рэалізаваць бясконцыя магчымасці інтэрпрэтацый. “Звярыныя гісторыі” нагадваюць вядомыя ўсім з дзяцінства казкі пра жывёл. Вострыя, трапныя сітуацыі дазваляюць гледачам убачыць, як жывёлы ператвараюцца ў людзей, якія потым губляюць чалавечае аблічча. П'есы Дона Нігра павядаюць пра чалавека ў традыцыях сур'ёзнай, глыбокай, псіхалагічнай драматургіі. Расказвае рэжысёр Аляксей Шаўлоў.
Пастаноўка на коласаўскай сцэне ‒ гэта дэбют рэжысёра Аляксея Шаўлова ў Беларусі. У 2014-м годзе ён акончыў Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва, у 2016-м ‒ магістратуру школы-студыі Маскоўскага мастацкага тэатра. Паставіў шэраг спектакляў у Пензе, Казані, Маскве.