Рэспубліканскі фестываль-конкурс ландшафтнага мастацтва "Горад-сад" стартуе сёння ў Брэсце

01.06.2022

На працягу пяці першых летніх дзён горад чакае шмат цікавага і займальнага – канцэртныя праграмы, вялікае свята для дзяцей, а таксама будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі. Кожны наведвальнік зможа ўбачыць як працуе каваль, ганчар і спецыялісты, якія звязаны з ландшафтнай архітэктурай. Дырэктар фестывалю Юрый Клімаховіч адзначыў, што асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца дэманстрацыя дасягненняў сучаснай ландшафтнай архітэктуры.

Фота - realbrest.by