12.06.2024
У 2024 годзе спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння мастака Юдаля Пэна і 155 гадоў з дня нараджэння Якава Кругера, мастакоў-педагогаў, заснавальнікаў прафесійнага мастацкага фарміравання на тэрыторыі сучаснай Беларусі, заснавальнікаў прыватных школ малюнка і жывапісу ў Віцебску і Мінску. У аснове выставы – жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы са збораў Нацыянальнага мастацкага музея і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Расказала аб экспазіцыі куратар праекта Святлана Кот.
Фота - artmuseum.by