Выставу «Ю. Пэн, Я. Кругер. Мастацкія школы Беларусі» прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі

12.06.2024

У 2024 годзе спаўняецца 170 гадоў з дня нараджэння мастака Юдаля Пэна і 155 гадоў з дня нараджэння Якава Кругера, мастакоў-педагогаў, заснавальнікаў прафесійнага мастацкага фарміравання на тэрыторыі сучаснай Беларусі, заснавальнікаў прыватных школ малюнка і жывапісу ў Віцебску і Мінску. У  аснове выставы – жывапісныя,  графічныя, скульптурныя творы са збораў Нацыянальнага мастацкага музея і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Расказала аб экспазіцыі  куратар праекта Святлана Кот.

Фота - artmuseum.by