У Арт-гасцёўні «Высокае места» пачала работу выстава, прысвечаная творчаму жыццю легендарнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі»

11.05.2026 

Экспазіцыя знаёміць з унікальнымі экспанатамі. Гэта сцэнічныя касцюмы, эскізы, музычныя інструменты, фатаграфіі, афішы, узнагароды калектыву. Кожны экспанат – частка душы ансамбля, якая дазволіць прыхільнікам творчасці «Харошак» зазірнуць за кулісы і даведацца больш пра жыццё калектыву. На адкрыцці выставы пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.