07.08.2026
Яшчэ ў чэрвені тут адкрылася выстава шэдэўраў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. А на гэтым тыдні ў Брэсце пачала работу выстава аднаго экспаната ў межах пастаяннага цыкла «Музейная скарбніца». Культурная ўстанова ўпершыню выставіла на агляд публікі ўнікальны абраз пачатку ХХ стагоддзя «Спас Нерукатворны». Расказвае старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Назарук.
