13.06.2017
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага прызнана найлепшай абласной бібліятэкай. Рэспубліканскі конкурс праводзілі напярэдадні 25-годдзя стварэння грамадскага прафесійнага аб’яднання бібліятэкараў Беларусі. Разам з дыпломам Гродзенская абласная навуковая бібліятэка атрымае сертыфікат на суму 500 рублёў на набыццё новай літаратуры.
Усяго ў Рэспубліканскім конкурсе “Найлепшая бібліятэка года” удзельнічалі больш за паўсотні ўстаноў. Пераможцаў узнагародзяць у Мінску 16 чэрвеня.
Працягвае намеснік дырэктара ўстановы Марына Ігнатовіч.
На фота - Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага (дом-музей Элізы Ажэшка), grodnolib.by