"Майстар-клас"

  • Галоўная
  • Фотa
  • Аўдыя
  • Відэа
  • Аўтар

Беларускую акадэмічную музыку, яе гісторыю і перспектывы развіцця даследуем у "Майстар-класе". Калі вас цікавіць творчае жыццё Беларускага саюза кампазітараў, асобы творцаў і выканаўцаў, завітайце ў наш "Майстар-клас". Тут мы імкнёмся зрабіць так, каб вам было цікава і камфортна ўвайсці ў складаны свет сучасных сугуччаў. Што было ў сучаснай акадэмічнай музыцы ўчора і што будзе заўтра. Падзеі, гісторыя, асобы, якія сваім мастацтвам упрыгожваюць жыццё, спроба паглядзець на сучасную беларускую музыку па-новаму і зрабіць адкрыцці ў тым, што здаецца ўжо даўно знаёмым - усё гэта ў "Майстар-класе".
Мы спадзяёмся, што сюжэты і персаналіі сённяшняй акадэмічнай музыкі стануць больш зразумелымі для слухачоў, і яны самі змогуць меркаваць пра іх каштоўнасць і значэнне, калі наведаюць "Майстар-клас" на канале "Культура".

Аўтар і вядучая - Таццяна Песнякевіч

Фота на прэв'ю: