"Музычныя далягляды"

  • Галоўная
  • Фотa
  • Аўдыя
  • Відэа
  • Аўтар

У новым сезоне Яўген Талкачоў звяртаецца да беларускай нацыянальнай культуры, інтэлектуальных і духоўных каштоўнасцей. Ён асвятляе падзеі акадэмічнай музыкі Беларусі і знаёміць з выдатнымі дзеячамі айчыннай культуры. Выпускі "Музычных далаягладаў" як тэматычныя, прысвечаныя той ці іншай падзеі ў галіне акадэмічнай музыкі ці дзеячу нацыянальнай культуры, так і з некалькіх рубрык:

"Прэм'ерны ўзлёт" - апошнія прэм'ерныя падзеі ў музычна-тэатральным і канцэртным жыцці краіны;

"Фестывальнае жыццё" - падзеі разнастайных музычных фестываляў: "Мінская вясна", "Беларуская музычная восень", "Магілёўская вясна", "Брэсцкія калядныя сустрэчы", "Магутны Божа", камернай музыкі ў Заслаўі, Нясвіжы, Місціславе, Мірскім замку, міжнародныя фестывалі ў Полацку і многіх іншых;

"Рэха стагоддзяў" - значныя падзеі і знакамітыя асобы беларускай музычнай культуры.

Аўтар і вядучы - Яўген Талкачоў