"Сюжэт для вечнасці"

  • Галоўная
  • Фотa
  • Аўдыя
  • Відэа
  • Аўтар

Аўтарскі праект пісьменніка і публіцыста Навума Гальпяровіча як для аматараў літаратуры, так і для шырокага кола слухачоў.

Навум Гальпяровіч пачынаў сваю кар'еру на Беларускім радыё ў якасці ўласнага карэспандэнта па Віцебскай вобласці. Літаратурны дэбют Навума Якаўлевіча адбыўся ў наваполацкай газеце "Хімік". Сёння на рахунку мэтра - дзясяткі аўтарскіх радыёперадач, тэлевізійныя праекты і больш за 10 кніг, вершы з якіх перакладзены на польскую, румынскую, балгарскую, рускую, англійскую і іншыя мовы.

"У 2013 годзе ў выдавецтве" Мастацкая літаратура" выйшла мая кніга пад назвай "Сюжэт для вечнасці", - распавядае Навум Гальпяровіч. - "Але новы радыёпраект не пра кнігу, а пра тое, што хачу распавесці слухачам: чым я жыў і жыву, пра што мару, аб маім пакаленні, на якое прыйшлося і пасляваеннае дзяцінства, і савецкі час, і перабудова, і цяперашняе жыццё ў сённяшняй незалежнай Беларусі ... пра гэта, а таксама пра сталенне чалавека, фарміраванне яго асобы і пойдзе размова ў праграме. Гэта вершы і проза, напісаныя ў розны час, але аб'яднаныя назвай "Сюжэт для вечнасці".

НЯДЗЕЛЯ - 09:05 І 16:00