Больш за 80 актыўнасцей адбудзецца за трохдзённае святкаванне 950-годдзя Мінска

29.08.2017 

Святкванні 950-годдзя Мінска будуць доўжыцца 3 дні. З 7 да 10 верасня ў сталіцы запланавана больш за 80 святочных мерапрыемстваў. Асноўныя пляцоўкі – ўздоўж праспекта Пераможцаў ад Верхняга горада да Парку Перамогі. Але свята разгорнецца і ва ўсіх раёнах сталіцы, расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан.

9-10 верасня каля Палаца спорту пройдзе традыцыйны Фестываль хлеба. Там гасцям сталіцы і гараджанам прапануюць вялізны святочны торт “Мінск-950” вагой больш за 250 кілаграмаў.