01.09.2017
Полацк прымае Дзень беларускага пісьменства. Горад аб'яднаў разам тры святы: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і Дзень пісьменства. У Музеі беларускага кнігадруквання паказваюць арыгінал “Малой падарожнай кніжкі” Францыска Скарыны, выдадзенай ў Вільні ў 1522 годзе. Акцыя праходзіць у межах Міжнароднага выставачнага праекта “Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам”. Таксама з дапамогай шлема віртуальнай рэальнасці можна здзейсніць падарожжа ў друкарню Скарыны. Першы дзень святкавання праходзіў пад знакам моладзі і імя беларускага першадрукара. Падрабязнасці ў Маргарыты Прохар.
Фота: vitebsk-region.gov.by