03.09.2017
У Полацку працягваецца святкаванне Дня беларускага пісьменства. На ім прэзентавалі мастацкі праект “Тры Сафіі”. Маладыя мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны падчас сумесных пленэраў захавалі на сваіх палотнах Сафійскія саборы ў Вялікім Ноўгарадзе (Расія), Полацку (Беларусь) і Кіеве (Украіна). Тры мастацкія работы з праекта застануцца ў Полацку: іх падарылі гораду.
На Дні беларускага пісьменства працуюць і карэспандэнты канала “Культура”. І мы вітаем Наталлю Сіротка, якая раскажа пра падзеі апошняга святочнага дня.
Суразмоўца Наталлі Сіротка - Маргарыта Латышкевіч - стала пераможцай Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі ў намінацыі "Дэбют". Людміла Рублеўская перамагла ў намінацыі "Проза", Анатоль Аўруцін - у намінацыі "Паэзія".
Фота: Юлія Ішмуратава