Рыгор Сітніца: “Арт-тэрыторыя «Асмалоўка»” - мастацкае прызнанне ў любові да горада

18.09.2017 

У сталічным Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская выстава“Стольнае месца”, прымеркаваная да 950-годдзя Мінска. Горад сённяшні і ў кантэксце гісторыі, як галоўны герой, і як сцэна, на якой разгортваюцца жыццёвыя гісторыі. У экспазіцыі жывапісныя, графічныя работы, скульптура, мастацкае фота і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Частка гэтай вялікай выставы – экспазіцыя, якая разгарнулася на першым паверсе Палаца мастацтва – “Арт-тэрыторыя «Асмалоўка»”. Пад дахам дамоў гэтага мінскага раёна размешчаны майстэрні, у якіх за час існавання будынкаў стваралі свае карціны многія вядомыя сёння беларускія мастакі. Для выставы яны прапанавалі свае творы. "Гэта мастацкае прызнанне ў любові да горада", - гаворыць старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца. 

Фота: minsknews.by