Партрэты сучаснікаў выстаўляе Алесь Квяткоўскі ў галерэі “Універсітэт культуры”

03.10.2017 

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава “Адлюстраванне часу. Алесь Квяткоўскі і вучні-архітэктары БНТУ”. Экспазіцыя складаецца з некалькі сотняў работ і падзеленая на некалькі залаў. У адным - алейныя і графічныя творы мастакоў-пачаткоўцаў, у другім Алесь Квяткоўскі выставіў цыкл пейзажаў і серыю партрэтаў творчых асоб Беларусі. Сярод іх - Кузьма Чорны, Вітаўт Чаропка, Кастусь Тарасаў, Ларыса Сімаковіч, Анатоль Сыс, Віктар Шніп, Святлана Алексіевіч і іншыя. Падрабязней пра экспазіцыю расказаў аўтар.

Фота: minsknews.by