19.10.2017
У Мінску распавялі падрабязнасці 24-га міжнароднага кінафестывалю. Афіцыйны слоган форуму - "Ісціна, каханне і прыгажосць". Сёлета ўвазе кінаманаў - 164 карціны. Геаграфія праграмы - 55 краін. “Лістапад” пройдзе на шасці пляцоўках сталіцы. Галоўныя цырымоніі прыме кінатэатр "Масква". З асноўным конкурсам знаёміць дырэктар праграмы ігравога кіно Ігар Сукманаў.
Фота: belta.by