Дзеці з 11 цэнтраў дадатковай адукацыі стварылі экспанаты для выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Цуд на Каляды”

15.12.2017 

Сёння напярэдадні навагодніх і калядных святаў у Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва пачала працаваць выстава дзіцячага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Цуд на Каляды”. Расказвае навуковы супрацоўнік музея і куратар выставы Вольга Бас. Экспазіцыя адкрыта да 21 студзеня.