16.02.2018
У Гомелі завяршылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Туркманчайскі мірны дагавор: да 190-годдзя падзеі”. Яна прайшла ў дзяржуніверсітэце імя Скарыны і палацава-паркавым ансамблі. У форуме прынялі ўдзел навукоўцы Азербайджана, Беларусі, Расіі і Украіны. Абмеркавалі падзеі руска-персідскай вайны 1826-1828 гадоў і паказалі ўнікальныя артэфакты. Пра сувязь падзеі з Гомелем расказаў намеснік дырэктара музея палацавага-паркавага ансамбля па навуцы Уладзімір Літвінаў.
Ілюстрацыя: Іван Пасеквіч, wikipedia.org