Стартуе музычны праект “Мінскі джаз”

19.02.2018 

Сёння ў сталіцы стартуе музычны праект “Мінскі джаз”. На сустрэчу з беларускай публікай прыехаў вядомы амерыканскі піяніст Джон Дэвіс, які сёння прыме ўдзел у канцэрце “Джаз аб’ядноўвае кантыненты”. А заўтра біг-бэнд Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі выступіць з новай праграмай “Джаз, джаз і толькі джаз”.

Упершыню фестываль адбыўся у 1989 годзе. Заснавальнік і нязменны мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг.

Фота: minsknews.by