27.04.2018
Першы Міжнародны фестываль сучасных мастацтваў "Арт-Мінск" адкрываецца ў гэтыя хвіліны ў Палацы мастацтва. Экспазіцыя галоўнай пляцоўкі, дарэчы, усяго іх 14, створана запрошаным італьянскім арт-крытыкам і незалежным куратарам Стэфана Антанэлі. Гэта яго першая сустрэча з беларускім мастацтвам, таму выбар работ быў складаным. "Не пакрыўдзіць мастакоў і прыняць усе работы, на жаль, немагчыма", - адзначае Стэфана Антанэлі.
Фота: artbelarus.by