Канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі» сёлета праходзіць з палескім акцэнтам

28.04.2018 

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў праходзіць Міжнародная канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання». Адной з цэнтральных падзей форуму стаў канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі», удзельнікі якога – носьбіты народнай культуры з розных куткоў краіны. Сёлета гэта спеўны гурт з вёскі Букча Лельчыцкага раёна і інструментальная капэла з Вілейкі. Пра галоўныя мэты такіх сустрэч расказала старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклора Таццяна Пладунова.

А работа канферэнцыі працягваецца. Сёння ў яе межах пройдзе серыя майстар-класаў у музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. Ахвотныя навучацца народным танцам і спевам, а таксама змогуць даведацца пра тое, як ствараецца этнаграфічнае кіно.