"Дзядзька ў Вільні": часовая экспазіцыя музея Якуба Коласа разгарнулася ў Літве

14.08.2018 

Часовая экспазіцыя “Якуб Колас і Вільня” адкрылася ў Літаратурным музеі імя Аляксандра Пушкіна ў Вільнюсе. У межах падзеі прэзентавалі турыстычны маршрут “Літаратурны Павільніс: Якуб Колас і Маркучай” па знакавых для творцы мясцінах. Што прапануе выстава, даведаемся ў рэпартажы Вікторыі Бацюковай.