06.09.2018
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася фотавыстава Станіслава Янчарскага “Ад Мінска на ўсе чатыры бакі”. Аўтар не імкнуўся стварыць праект - ён падарожнічаў, фатаграфаваў, а калі зразумеў, што цікавых матэрыялаў шмат - вырашыў імі падзяліцца. У дадатак выпусціў 2 кнігі: "Замалёўкі вандроўніка" і "Пяшчотны холад". Расказвае Станіслаў Янчарскі.
Увогуле Станіслаў Янчарскі наведаў 43 краіны. Часам ладзіў фотатуры для ўнікальных здымкаў. "Работы творцы шмат расказваюць пра яго самога", - лічыць вядучы навуковы супрацоўнік Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага Юлія Кавалёва.
Фотавыставу Станіслава Янчарскага “Ад Мінска на ўсе чатыры бакі” ладзяць у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Наведаць экспазіцыю можна да 30 верасня.