"Камп’ютарная графіка дазваляе ўвасобіць усе фантазіі ў жыццё"

08.11.2018 

У межах Нацыянальнага конкурсу 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” паказалі анімацыйныйныя фільмы. Карціну “Азбука небяспекі” прэзентавала рэжысёр і мастак - Таццяна Кубліцкая. Яна адзначыла, што амаль усе малюнкі ў мультыплікацыі  – камп’ютарная графіка, якая дазваляе  ўвасобіць усе фантазіі ў жыццё. 

Калі героі многіх стужак, у тым ліку "Азбукі небяспекі",  пераважна выдуманыя, то "Гультайка Васіліса" - фільм Марыны Карпавай - мае дакладны прататып. Стужку стварала год вялікая творчая каманда. 

Фота: filmpro.ru