12.11.2018
У мінскай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава, прысвечаная шасцідзесяцігоддзю сталічнай мастацкай школы №1 імя Віталя Цвіркі. У экспазіцыі – найлепшыя работы вучняў: пейзажы, нацюрморты, скульптурныя кампазіцыі. Распавядае дырэктар школы Андрэй Адамчык.
Многія вядомыя сёння жывапісцы, скульптары і графікі – выпускнікі мастацкай школы №1 горада Мінска. Сярод іх - Маргарыта Шчамялёва, Юрый Багушэвіч, Мікалай Байрачны, Раман Заслонаў і іншыя. Педагогі школы выхоўваюць у дзецях любоў да прыгожага і працавітасць. Працягвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Леакадзія Рогава.
Нагадаю, выстава да юбілею мінскай мастацкай школы №1 імя Віталя Цвіркі працуе ў сталічнай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва да 22 лістапада.