Выстава акварэлі Ізы Заслонавай і Леаніда Гальперына

27.12.2018

У такую снежаньскую пару па-асабліваму хочацца цяпла і рамантыкі сонечных летніх дзён. Сагрэцца можна кубачкам гарбаты ў адной з мінскіх кавярняў або на першай сумеснай выставе Ізы Заслонавай і Леаніда Гальперына. Вядомы творчы тандэм, які існуе больш за паўстагоддзя, паказаў у галерэі Міхаіла Савіцкага падборку лепшых работ розных гадоў. На вернісаж завітаў Уладзіслаў Сапрановіч.