У музеі Азгура адкрыта выстава жывапісу і графікі Беньяміна Басава

10.01.2019

У мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адкрыта выстава "Беньямін Басаў. У кантэксце і па-за кантэкстам". Шматжанравы жывапісец, вядомы графік-ілюстратар нарадзіўся ў 1913 годзе ў Мсціславе. Прафесійную адукацыю атрымаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме і Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава. Доўгі час жыў і працаваў на два гарады – Мінск і Маскву.

Выстава – першая экспазіцыя праекта “Прыватны збор”. У фокусе маскоўскі перыяд творчасці мастака, гэта жывапіс і графіка. Мінскую экспазіцыю агледзеў сын творцы Юрый Басаў.