16.01.2019
16 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння кампазітара, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Алоўнікава. Самая знакамітая яго песня – “Радзіма мая дарагая” на словы Алеся Бачылы – двойчы намінавалася на Дзяржаўны гімн нашай краіны і доўгія гады служыла пазыўнымі Беларускага радыё. Увогуле песні аб Радзіме – адна з самых яркіх старонак творчасці Уладзіміра Алоўнікава.
Нарадзіўся кампазітар 16 студзеня 1919 года ў Бабруйску. Скончыў фартэпіяннае аддзяленне Мінскага музычнага тэхнікума, працягнуў адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе кампазіцыі ў прафесара Васіля Залатарова.
Паслухаем успаміны Уладзіміра Алоўнікава. Запіс прапанаваў Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
Фота: wiki.bobr.by