Мінімалістычны беларускі пейзаж – на выставе Вячаслава Паўлаўца “Акварэльны сусвет”

28.01.2019

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава Вячаслава Паўлаўца “Акварэльны сусвет”, прысвечаная шасцідзесяцігоддзю з дня нараджэння мастака. Шмат гадоў Вячаслаў Паўлавец – мастацкі рэдактар часопіса “Мастацтва”. Ладзіў персанальныя выставы ў Мінску, Варшаве, Полацку і Магілёве.

Творы мастака – гэта, з аднаго боку, рэалістычная школа, з іншага, – пэўны тып метафізічнай акварэлі. Працягвае мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.

Выстава адкрыта да 23 лютага.