05.03.2019
4 красавіка выстава “Я Манэ, я Шышкін, я Малевіч” адкрые дзверы на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Праект дае магчымасць кожнаму мастаку – прафесіяналу ці аматару – паказаць гледачу сваю найлепшую працу – жывапіс, графіку, фатаграфію, скульптуру. Сёлета выстава набывае па-сапраўднаму усебеларускі характар. Расказвае куратар праекта Вольга Кліп.
Фота: ncsm.by