13.03.2019
Сёння па праграме ‒ прыезд і знаёмства ўдзельнікаў. Таксама ўрачыстае адкрыццё конкурсу ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы і выступленне загадчыка кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзіміра Дулава, які выканае канцэрт Брамса для фартэпіяна з аркестрам рэ мінор.
Пра станаўленне фестывалю і яго сёлетнія асаблівасці раскажа заснавальніца праекта Лілія Батырава.
Конкурсныя праслухоўванні пачнуцца заўтра, працягнуцца да 20 сакавіка.
Фота: city-brest.gov.by