Фестываль “Горад і кнігі” пройдзе ў Мінску 19-20 красавіка

14.03.2019

Фестываль "Горад і кнігі", арганізаваны групай энтузіястаў, адбудзецца ў навуковай бібліятэцы БНТУ. Майстар-класы для мастакоў, блогераў і крытыкаў, чытанні на розных мовах з удзелам беларускіх артыстаў, літаратурная гульня-квіз у праграме больш як сто мерапрыемстваў. Працягвае адна з арганізатараў – Вікторыя Каралёва.

Сёлета на фестываль прыедуць украінская пісьменніца падлеткавага фэнтэзі Наталля Шчэрба, мастак-ілюстратар Антон Ламаеў, галоўны рэдактар літаратурнага выдання "Горький" Канстанцін Мільчын. Будзе некалькі пляцовак: дзіцячая, маладзёжная, экспертных сустрэч, гучных чытанняў. Пра іншыя асаблівасці – арганізатар свята Вольга Воўк.

Арганізатары фестывалю “Горад і кнігі” адкрылі краўд-кампанію, каб аплаціць прыезд замежных аўтараў, і просяць усіх ахвотных падтрымаць іх праект.

Фота: ulej.by